Страницы:
(1) 1
пионер 90-х |
дата: Я. Купала "Спадчына" Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына, Памiж сваiх i чужакоў Яна мне ласкай матчынай. Аб ёй мне баюць казкi-сны, Вясеннiя праталiны, I лесу шэлест верасны, I ў полi дуб апалены. Аб ёй мне будзiць успамiн На лiпе бусел клёкатам. I той стары амшалы тын, Што лёг ля вёсак покатам; I тое нуднае ягнят Бляянне-зоў на пасьбiшчы, I крык варонiных грамад На могiлкавым кладзьбiшчы. I ў белы дзень, i ў чорну ноч Я ўсцяж раблю агледзены, Цi гэты скарб не збрыў дзе проч, Цi трутнем ён не з'едзены. Нашу яго ў жывой душы, Як вечны светач-полымя, Што сярод цемры i глушы Мне свецiць мiж вандоламi. Жыве з iм дум маiх сям'я I снiць з iм сны нязводныя… Завецца ж спадчына мая Усяго Старонкай Роднаю. |
agosten |
дата: Уладзімір Караткевіч «Можна ўсё: пусціць каханне дымам...» Можна ўсё: пусціць каханне дымам, Ўзяць і занядбаць мінулы шлях. Але толькі не любіць Радзімы З чорнаю павязкай на вушах, З чорнаю павязкаю на вуснах, З чорнаю павязкай на вачах. Толькі слухаць словы нездрадлівыя, Толькі не тлуміць яе маной, Бо адным мы вінны, пакуль жывы, Перад нашаю вялікай нівай: Праўдай абавязаны мы ёй. Ісцінай. Адзінаю. Адной. |
NEMINE |
дата: Мой родны кут Мне радасна, што на каменні Знаёмай прызбы, з сосен новых, Пастаўлен дом. Зары праменні, Прарваўшыся праз сад вішнёвы, На шыбах, быццам зайчаняты, Гуляюць, скачуць. Сярод хаты - Стол для частунку, для бяседы, А на сцяне - рог паляўнічы І стрэльбіна старога дзеда, І побач - з кнігамі паліца. Я ўзяў адну, без пераплёту, Відаць, шмат па руках хадзіла, Відаць, чыталася з ахвотай... "Мой родны кут, як ты мне мілы.." І ўспомніў я зіму з вятрамі, Што галасіла над палямі, Калі мы з дзедам тралявалі Настыўшыя, цяжкія шпалы. - Нарэшце дома, дзякуй богу! - Гаворыць дзед і снег страсае З паўкажушка свайго старога. Спаць ідучы ў мяне пытае: - А ты зноў не кладзешся разам? Кнот укруціўшы, каб шмат газы Не выгарала, я за кнігай Сяджу гадзінку, две... адліга, Чуваць, за окнамі хлюпоча. І дзеду нешта да паўночы Не спіцца сёння. Мо шкадуе, Што я святло і час марную, Ці мо ў запечку на памосце Разныліся старыя косці. І, кашляючы, ён пытае: - Цікава, што ты там чытаеш, Што там цябе запаланіла? - Ну, што ж, паслухай, калі хочаш: "Мой родны кут, як ты мне мілы..." - Чакай! Папраў святло, каб вочы Лепш кнігу бачылі. Вось гэтак! Цяпер чытай!.. О, як шкада мне, Што ты, араты, сейбіт слаўны, Пакінуў рана свой палетак, Што больш табе не прачытаю Я гэтых слоў аб нашым краі, Які нам воля азарыла, Які нам стаў яшчэ больш мілы. М.Танк |
1 Пользователей читают эту тему
Тутэйшыя
Вершы пра Радзіму
Рекомендуем почитать также топики: · Сходняк 2014 · Как прошел наш день · Новые люди на Белфоруме. · Белорусская автономная республика · Безнаказанность |
Рекомендуем почитать также группы: · Клуб любителей валять дурака ! · BestFreeIntim - Уникальный Московский СексШоп · РУ,масштабные модели · толстые,полные,жирные женщины и девушки · Моя попа не даёт мне покоя.... |
Тутэйшыя
- Владелец группы
- пионер 90-х
- Главная страница
- Тем: 25
- Сообщений: 1101
- Фото: 33
- Видео: 3
- Участников: 26
- Посещаемость
- Форумчан: 0
- Гостей: 5